Пачаліся пілігрымкі на Святую гару Грабарку



Пойдуць з малітвай і просьбай. Ужо заўтра з Беластока выходзіць юбілейнае трыццатае паломніцтва на Святую гару Грабарку. Пілігрымы пасля малітвы ў царкве Святога прарока Іллі на Дайлідах, пачнуць 5-дзённае падарожжа на праваслаўную “Гару крыжоў”. Некаторыя ўдзельнічаюць у гэтым паломніцтве ад 20-ці гадоў, – кажа старшыня Брацтва праваслаўнай моладзі беластоцка-гданскай епархіі Ксеня Кацэйка.

– Ёсць многа асобаў, якія ходзяць у гэтую пілігрымку штогод. Мне згадваецца адзін спадар з парафіі на Дайлідах, які, калі не 30 гадоў, то 20 напэўна ходзіць. Адмыслова на гэты час бярэ адпачынак на працы. І такіх асобаў ёсць некалькі.

Запісацца на паломніцтва можна ад 7-ай гадзіны пры царкве Святога прарока Іллі на Дайлідах. Удзельнікі пілігрымкі зойдуць на Гару Грабарку ў аўторак, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга.

12 жніўня паломніцтва выйшла з Саколкі, 13-га з Яблачына, 15-га выходзіць з Гайнаўкі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя