„Памяць, непадуладная часу” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



ekpedycyja_maceva_2Мінула больш за 70 год, як фашысты поўнасцю знішчылі мірнае габрэйскае насельніцтва ў Глыбокім. Сёння мала хто ўзгадае гэты час. Але людская памяць непадуладная часу. Наадварот, чым далей ад нас падзеі, тым больш велічнымі становяцца іх сэнс і вага. У гэтым упэўненая і грамадская арганізацыя «Сэфер» з Масквы, якая правяла экспедыцыю ў Глыбокім па вывучэнні жыцця мясцовых габрэяў.