18 лёгкаатлетаў прадставяць Беларусь на ЧС у Пекіне



У Пекіне на ЧС-2015 па лёгкай атлетыцы Беларусь прадставяць 18 спартоўцаў. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай лёгкаатлетычнай зборнай Ігар Сівадзедаў на цырымоніі провадаў каманды на сусветны форум, якая адбылася ў нефармальнай абстаноўцы. У склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету ўвайшлі: Аляксандр Ліннік, Аліна Талай (абодва – спрынт), Марына Арзамасава (бег 800 м), Святлана Кудзеліч (бег 3 тысячы метраў з перашкодамі), Алена Собалева, Алена Крэчык, Іван Ціхан, Павел Барэйша, Юрый Шаюнаў (усе – кіданне молата), Таццяна Халадовіч (кіданне дзіды), Алёна Дубіцкая, Юлія Леанцюк, Наталля Міхневіч (усе – штурханне ядра), Канстанцін Барычэўскі, Вольга Сударава, Анастасія Мірончык-Іванова (усе – скачкі ў даўжыню), Дзяніс Сімановіч, Аляксандр Ляховіч (спартовая хадзьба 20 км).

Цяперашні склад беларускай зборнай за гісторыю выступлення нацыянальнай каманды на чэмпіянатах свету з’яўляецца самым малалікім, як адзначыў Ігар Сівадзедаў. У той жа час ён упэўнены, што і самым надзейным.

Беларускае Радыё Рацыя