Таццяна Караткевіч паведаміла, што яе каманда сабрала 100 тысяч подпісаў



Ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч заявіла, што за яе вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабрана неабходныя сто тысяч подпісаў. Пра гэта сказала сама Караткевіч на пікеце ў цэнтры Менску.

– Мы ацанілі тэмп працы нашай каманды па збору подпісаў, атрымліваецца, што сёння павінны быць пастаўлены 100-тысячны подпіс. Мы ўпэўнены ў гэтым, але не ведаем, дзе дакладна гэта можа здарыцца, але спадзяемся, што гэта так і ёсць. Самае галоўнае яшчэ для чаго мы тут сабраліся – я бы хацела выказаць словы падзякі сваім сябрам ініцыятыўнай групы, які плённа працавалі ўсе гэтыя дні і выканалі гэтую задачу.

Таццяна Караткевіч таксама адзначыла, што кампанія па зборы подпісаў праходзіць у адносна спакойных умовах, амаль без перашкодаў і правакацый. Хаця ўмовы для сбора подпісаў і інфармавання насельніцтва нельга назваць роўнымі.

„Кожны дзень да нас прыходзяць людзі і распавядаюць, як іх застаўляюць падпісвацца за Аляксандра Лукашэнка,” – сказала Таццяна Каратакевіч. Аднак з выбараў яна здымацца не збіраецца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя