Новы фармат перамоваў па Данбасе
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прапанаваў ўкраінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку новы фармат перамоваў па вырашэнні канфлікту на Данбасе.
Пра гэта ён паведаміў 15 жніўня ў інтэрв’ю Польскаму радыё.
Польскі кіраўнік адзначыў, што ў час тэлефоннай размовы з Пятром Парашэнкам ён прапанаваў, каб у мірных перамовах удзельнічалі самыя моцныя дзяржавы Еўропы, а таксама суседзі Украіны, у тым ліку Польшча.
Дуда адзначыў, што варта пачаць пра гэта размаўляць, аднак, папярэдзіў, што спачатку ён хацеў бы падрабязна абмеркаваць гэтую справу падчас сустрэчы з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, паведамляе “Наша ніва”.
Фота wprost.pl