У Белавежы прагучала „Рознагалоссе”



Завершыўся цыкл музычных прэзентацый беларускай нацыянальнай меншасці “Рознагалоссе”.

DSC_4307

Мэта мерапрыемства – прасоўванне беларускай культуры праз канцэрты беларускіх аматарскіх калектываў з Падляшша. „У Белавежу прыязджае шмат турыстаў, якіх цікавіць беларуская культура,” – кажа арганізатар мерапрыемства Марэк Зубрыцкі з Таварыства сяброў Белавежы:

– Мы павінны тут папулярызаваць гэту культуру, рабіць штосьці такое, каб прыцягваць турыстаў, якіх мусіць зацікавіць наш рэгіянальны беларускі акцэнт.

На белавежскай сцэне паказалі сябе чатыры калектывы. Гэта быў апошні, трэці ў гэтым годзе канцэрт пад назвай “Рознагалоссе”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара