Развітанне з Янушам Корбелем
16 жніўня ў 17 гадзін у Белавежы сям’я і сябры развітаюцца з Янушам Корбелем. Эколаг, грамадскі дзеяч і публіцыст з Падляшша памёр у Белавежы 7-га жніўня.
„Каштоўнасць культурнай разнастайнасці была для Януша настолькі ж відавочнай і натуральнай, як і разнастайнасці прыроднай. Ён добра ведаў і цаніў беларускую культуру, быў выдатна абазнаны ў культуры польскай і сусветнай. Ён не заўважаў цяперашніх, шмат у чым штучных межаў – яго аднолькава цікавіла і тое, што адбывалася па ягоны бок мяжы, і тое, што на нашым,” – напісаў пра Корбеля знакаміты беларускі мастак Міхал Анемпадыстаў.
Януш Корбель, архітэктар і урбаніст па адукацыі, быў захоплены канцэпцыяй экакультурнага краявіда, заснаваў «Таварыства Абароны Краявіда», якое мела на меце захаванне ўнікальнай прыроды і культуры Падляшша. Супрацоўнічаў з беларускім штомесячнікам „Часопіс”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bialystok.gazeta.pl