Каля Новага замка малююць панараму Гародні



Моладзь Гародні дамаглася згоды ад кіраўніка горада на графіці ля падножжа Новага замка. Маладыя энтузіясты ствараюць 40-метровую панараму Гародні на бетоннай апорнай сцяне – паведаміў ініцыятар праекта, студэнт Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Клачок. Ён апісаў ідэю ў групе «УКантакце» і заручыўся падтрымкай аднадумцаў. Мастакі-графітысты выказалі гатоўнасць на добраахвотных пачатках узяцца за справу.

Моладзевая ініцыятыва атрымала развіццё пасля таго, як яе ініцыятары наўпрост звярнуліся да кіраўніка Гародні. Графіцістаў падтрымалі, закупілі фарбы і паднавілі сцяну.

Эскіз выявы, якая будзе стылізаваная пад гістарычную гравюру, распрацаваў сам студэнт. Галасаваннем у інтэрнэце выбралі малюнак з некалькіх варыянтаў. „Цяпер важна, каб удалося перанесці эскіз на вялікую сцяну і выканаць усе дэталі,” — адзначае Яўген Клачок.

Графітысты ўжо прыступілі да працы і плануюць сканчыць дзён за 10, калі захаваецца сухое надвор’е.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vgr.by