Урад Ізраіля зацвердзіў адмену візаў для Беларусі
Урад Ізраіля прагаласаваў за ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Рэспублікай Беларусь, паведамляе cursorinfo.co.il.
Улады Рэспублікі Беларусь ратыфікавалі пагадненне аб бязвізавым рэжыме з Ізраілем яшчэ ў студзені 2015 года. Аднак у Ізраілі гэты працэс быў заблакаваны юрыдычным дарадцам урада.
Цяпер чакаецца, што бязвізавы рэжым увойдзе у дзеянне ўжо ў гэтым годзе.
Фота savvy.by