Даніна памяці загінулым габрэям



У Беластоку праходзяць урачыстасці, звязаныя з 72-мі ўгодкамі паўстання ў мясцовым гета. Прадстаўнікі уладаў, цудам выратаваныя з гета і іх сем’і сустрэліся на плошчы імя кіраўніка паўстання Мардэхая Тэненбаума. На ўрачыстасцях прысутнічалі таксама маладыя беларусы, якія рэканструюць  мясцовыя габрэйскія могілкі ў межах міжнароднага лагера. Такім чынам, яны хочуць аддаць даніну памяці беластоцкім габрэям, кажа Кацярына – удзельніца лагера.

– Мужчыны падымаюць камяні і ставяць іх на месца, а жанчыны прыбіраюць могілкі, малююць літары. А сёння мы прыйшлі ўспомніць іх подзвіг, іх мужнасць. Вельмі цяжка было аб’яднаць людзей у адну групу, каб яны разам паўсталі супраць нямецкіх войскаў.

У змаганні з фашыстамі ў беластоцкім гета ўдзельнічала 300 чалавек. Паўстанне працягвалася толькі адзін дзень. Вынікам змагання была поўная ліквідацыя беластоцкага гета. Каля 10 тысяч габрэяў трапілі ў канцлагеры ў Трэблінцы, Майданку і Асвенцыме. Таксама сёння ў 20.30 у галерэі Сляндзіньскіх пройдзе паказ фільмаў пра гісторыю горада.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystokonline.pl