Лісты беларускім палітвязням пісалі на кіеўскім Майдане



У Кіеве прайшла акцыя “Напішы ліст беларускім палітвязням”, арганізаваная беларускім Рухам салідарнасці “Разам” і ўкраінскімі актывістамі перад кіеўскім Галоўпаштамтам.

2015-08-17_achromienka_siuczuk_palitviazni_1

У сучаснае Украіне далёка не ўсе ведаюць і пра палітычную беларускую мадэль, і пра тое, што ў дзяржаве ёсць палітычныя зняволеныя. Мэтай акцыі беларускіх актывістаў акурат і было прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Вось што сказаў з гэтай нагоды беларускі палітэмігрант Вячаслаў Сіўчык, старшыня Руху салідарнасці “Разам”: “Быў пастаўлены намёт каля Галоўпаштамта, гэта на самім Майдане Незалежнасці, і кожны ахвочы мог адправіць ліст беларускаму палітвязню. Былі ў гэтым намёце кароткія біяграфіі нашых герояў, і кожны мог даведацца, хто сёння з’яўляецца беларускім палітвязнем. Бо большасць проста не ведала, што ў Беларусі ёсць палітвязні і з імі тая сітуацыя, пра якую ведаюць у Беларусі”, – паінфармаваў Вячаслаў Сіўчык.

Беларуская дыяспара ва Украіне і ўкраінскія актывісты арганізоўвалі пратэстныя акцыя каля беларускай амбасады ў Кіеве цягам усяго лета.

2015-08-17_achromienka_siuczuk_palitviazni_2

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота – з архіва беларускага Руху салідарнасці “Разам”