У Жодзіне ігнаруюць заўвагі незалежных назіральнікаў



Замест праверкі заяўленых назіральнікам фактаў масавых парушэнняў Выбарчага Кодэксу пры зборы подпісаў на прадпрыемствах горада Жодзінская ГВК бярэ тлумачэнне ад саміх парушальнікаў і засцерагае заяўніка не ўмешвацца ў працу камісіі.

Старшыня камісіі Сяргей Афанасенкаў (РГА „Белая Русь”) вырашыў  своеасабліва праверыць сігнал праваабаронцы Аляксея  Лапіцкага, назіральніка ад кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” пра збор подпісаў за  Лукашэнку на прадпрыемствах гораду.

07_2000_abr_img_3355(1)

Adkaz_Zva02_pism_1000IMG_6071(1)

За 8 дзён з моманту першага вуснага звароту пра гэта 05.08.2015, быцца бы здзяйсняючы праверку, кіраўнік камісіі цалкам задаволіўся „тлумачэннямі” ад каардынатаркі ініцыятыўнай групы №1 Ахрамовіч А.А., якая „не пацвердзіла” „на дадзеным этапе” „звесткі пра збор подпісаў выбарнікаў”  яе групаю „у працоўны час з удзелам адміністрацыі арганізацыі”, у прыватнасці, на ПА „БелАЗ”

Пры гэтым, старшыня Жодзінскай ГВК заявіў, што „прысутнасць назіральнікаў пры праверцы подпісаў выбарнікаў дзеючым заканадаўствам не прадугледжаная”, а „назіральнік мае права прысутнічаць на паседжаннях камісіі, не ўмешваючыся ў працу камісіі”.

 Алесь ЛЕТА

На фота: Сяргей Афанасенкаў, старшыня ГВК у Жодзіне

Фота: Аляксей Лапіцкі