У кантрабандыстаў канфіскоўваюць аўто



Падляшскія мытнікі працягваюць выяўляць партыі кантрабандных цыгарэт, якія ўвозяцца ў Польшчу.

Калі на мяжы з Літвой незаконны тавар спрабуюць увозіць цэлымі фурамі, то на мяжы з Беларуссю – пераважна ў легкавых аўтамабілях, але даволі часта.

“У пэўных выпадках можа даходзіць і да канфіскацыі асабовага аўто”, – кажа прадстаўнік Мытнай палаты ў Беластоку Марыюш Сітнічук:

 – Найчасцей невялікія партыі цыгарэт затрымліваем у асабовых аўтамабілях. У тых выпадках, калі аўтамабіль пераабсталяваны для правозу кантрабанды, мае схованкі і нетыповыя канструкцыі, можа быць скарыстаны такі сродак, як канфіскацыя.

Акрамя цыгарэт, якія ў Польшчы значна даражэйшыя, чым у Беларусі, таксама ёсць спробы незаконнага ўвозу паліва, а часам і алкаголю – адзначаюць у Мытнай палаце ў Беластоку. У выпадку канфіскацыі аўтамабіля, яго далейшы лёс вырашае суд.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя