Спрэчная рэканструкцыя царквы ў Бярозе
У Бярозе адзначана 15-годдзе рэканструкцыі царквы Пятра і Паўла. Былы архітэктар раёна, мастак Анатоль Маразюк лічыць, што 15 гадоў таму адбылася не рэканструкцыя былой ўніяцкай царквы Пятра і Паўла, а пабудова новай царквы ў стылі расейскага праваслаўя.
[Not a valid template]
Нягледзячы на тое, што царква з’яўлялася гістарычнай каштоўнасцю і знаходзілася пад аховай дзяржавы:
– Тая Пятрапаўлаўская царква, якая была пад аховай нібыта дзяржавы, была зруйнаваная амаль цалкам. Там ад яе заставаўся невялікі кавалачак сцяны, але каб не было шуміхі, што зруйнавалі, новае будаўніцтва было названа “рэканструкцыяй”.
Грамадскае аб’яднанне па ахове помнікаў культуры і архітэктуры 15 год таму прамаўчала пра руйнаванне помніка архітэктуры.
І да гэтага часу людзі не разумеюць, што страцілі.
Былы выгляд царквы мастак Анатоль Маразюк занатаваў на карціне.
Беларускае Радыё Рацыя