Мошчы святога Спірыдона на Падляшшы
Жыхары Гайнаўкі маглі першымі на Падляшшы прыкласціся да мошчаў святога Спірыдона.
Менавіта з Гайнаўкі пачалася пілігрымка мошчаў па Падляшшы. У сабор святой Тройцы, дзе сабралася шмат вернікаў.
Мошчы прывязлі прадстаўнікі грэчэскай праваслаўнай Царквы, Брацтва святых Кірыла і Мяфодзія ды епіскап Абель. Кажуць вернікі:
– Гасподзь ведае, што нам трэба, таму дзякую, што ён дазволіў падысці да мошчаў.
– Кожны праваслаўны хрысціянін марыць пра тое, каб прыкласціся да святых мошчаў.
– Падышлі разам з дзецьмі да мошчаў святога Спірыдона, памаліліся. Лягчэй на сэрцы стала.
Сёння, 18 жніўня, мошчы святога Спірыдона з Гайнаўкі перавязуць на Святую гару Грабарку. Там мошчы сустракаць будуць а 17-й гадзіне. Раней, а палове на 15-ю, мошчы наведаюць Кляшчэлі.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара