Чаму ў Беларусі квітнее карупцыя?



На Гарадзеншчыне істотна павялічылася колькасць карупцыйных злачынстваў.

Карупцыя

Дадзеныя абласной пракуратуры сведчаць пра  тое, што за першую палову 2015 года злачынстваў карупцыйнай накіраванасці ў параўнанні з мінулым годам узрасло больш як на 60%. Рост злачынстваў назіраецца ў большасці раёнаў вобласці і сведчыць аб актывізацыі праваахоўных органаў у барацьбе з хабарніцтвам і крадзяжамі з ужываннем службовых паўнамоцтваў.

Паводле юрыста Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, карупцыйныя злачынствы маюць на Беларусі ўласную спецыфіку:

– Лукашэнка не змагаўся і не змагаецца з карупцыяй. Наадварот, ён выбудаваў у Беларусі такую сістэму ўлады, якая па сваёй прыродзе карупцыйная. Чыноўнікі ні за што не адказваюць перад народам. Уся іхная дзейнасць схаваная, няма свабоднай прэсы для таго, каб кантраляваць гэтую ўладу.

Дадзеныя Гарадзенскай абласной пракуратуры сведчаць пра тое, што на працягу шасці месяцаў выяўлена сто восемдзесят адно злачынства, а колькасць злачынцаў у параўнанні з мінулым годам павялічылася больш чым на 10%.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота nstarikov.ru