Анатоль Лябедзька пікетуе ў падтрымку журналістаў (абноўлена)



Анатоль Лябедзька працягнуў серыю тэматычных пікетаў у Менску.

CMsMdE1UYAAi1Mw

Гэтым разам лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі абраў тэму „свабоды слова”, а канкрэтна – салідарнасці з журналістамі-фрылансерамі.

CMsL1AuXAAAR0Uz

Палітык адказаў на пытанні нашага карэспандэнта Стаса Дадэркі:

 – Некаторыя кажуць, што такімі тэматычнымі пікетамі мы правакуем ЦВК. Але мы не гуляем па правілах улады. У нас ёсць свой сцэнар. Ужо былі дзве кампаніі, дзе мы баранілі правы. Мы будзем працягваць кампанію, у тым ліку тэматычныя пікеты. 

Пікет За свабоду слова наведаў і старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец:

 – Анатоль Лябедзька запрасіў збіраць подпісы пад зваротам БАЖ. Гэта той самы зварот супраць пераследу журналіста-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі медыямі, які ўжо накіроўваўся ў шэраг дзяржаўных установаў. 

Паводле звестак Андрэя Бастунца, сёлета адбылося ўжо 29 выпадкаў, калі незалежныя журналісты былі аштрафаваныя. Разгляд яшчэ некалькіх справаў чакаецца ў бліжэйшыя дні.

 

CMsMdE0VEAEVmwl

Пікет у абарону свабоды слова праходзіць каля ЦУМу ў цэнтры беларускай сталіцы. Многія мінакі пакідаюць свае подпісы. Прычым, не толькі за вылучэнне Анатоля Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты, але пад зваротам Беларускай асацыяцыі журналістаў супраць пераследу журналістаў-фрылансераў.

CMsMdE4UYAAF9tp

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота twitter.com/liabedzka