Беларусь адкрые свой алкагольны рынак для Мытнага звяза



Беларусь адкрые свой алкагольны рынак для краін-членаў Мытнага саюза. Еўразійская эканамічная камісія падрыхтавала праект пагаднення, датычнага абароту алкагольнай прадукцыі ў Мытным звязе. Праект знаходзіцца на стадыі завяршэння працэдур яго ўнутры-дзяржаўнага ўзгаднення.

Хоць сёння беларускі рынак алкаголю практычна закрыты для паставак прадукцыі з Казахстана і Расеі, паводле вынікаў перамоваў, Беларусь пагадзілася адмовіцца ад прымянення працэдуры „спецімпарцёраў”, якая абмяжоўвае ўвоз алкагольнай прадукцыі на тэрыторыю краіны, у тым ліку з тэрыторыі іншых дзяржаў-членаў Мытнага звяза.