НАТА спыняе супрацу з Расеяй
НАТА спыняе супрацу з Расейскай Федэрацыяй. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Андерг фог Расмусэн падчас сустрэчы са спікерам Вярхоўнай рады Украіны Аляксандрам Турчынавым, паведаміла прэс-служба Рады.
„Паўночнаатлантычны альянс спыняе супрацу з Расейскай Федэрацыяй, умацоўвае калектыўную абарону для абароны ўсіх чальцоў НАТО, і прыняў рашэнне павялічыць ровень падтрымкі і супрацы з Украінай”, – паведаміў генеральны сакратар.
Беларускае Радыё Рацыя