Фэст „Жнівень” запрашае на Лепельшчыну



На фэст „Жнівень” запрашае тых, хто цікавіцца беларускай культурай і традыцыямі, уладальнік аграсядзібы ў Вялікім Поўсвіжы, што на Лепельшчыне, Васіль Шкіндзер.

agrasjadziba pousvizh

Ён разам са сваімі сябрамі ладзіць яго ўжо пяты год запар.

gurt paunochnaja suhadrouka

 

Паводле Васіля Шкіндзера, ідэю правядзення падобных фэстаў яны падгледзелі ў Браславе, калі завіталі туды на рамесніцкі фэст некалькі год таму:

– Такі невялічкі фестываль робяць на тэрыторыі музейнай часткі, тэрыторыя як наша. Яны запрашаюць рамеснікаў, мастакоў, а таксама музыкаў. Мы паміж сабой паразмаўлялі, што ў нас музыкаў, мастакоў, рамеснікаў досыць багата, а мы тут спім у шапку. Праўда мы даўно думалі, але магчымасць з’явілася толькі тады, калі я заняўся агратурызмам і ў нас з’явілася тэрыторыя, куды можна запрасіць людзей.

У межах фэсту адбудзецца выстава-продаж рамесных вырабаў майстроў Віцебскай вобласці, майстар-класы па працы з саломкай і сярэднявечных танцах. Таксама прысутныя пазнаёмяцца са жніўным абрадам і навучацца пячы хлеб з мукі ручнога памолу. Мерапрыемства адбудзецца 22 жніўня.

vasil shkinder i gurt vargan

 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя