Сінагога ў Ружанах – у аварыйным стане



Гісторыка-культурная каштоўнасць 18 стагоддзя занепадае ў гарадскім пасёлку Ружаны Берасцейскай вобласці.

Сінагога разбураецца і знаходзіцца ў аварыйным стане. Яе пабудаваў прыдворны архітэктар Сапегаў – Ян Самуэль Бэкер.

Адзін з яго шэдэўраў – Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў.

Кіраўнік Клуба нацыянальных культур Барыс Брук перакананы, што захаваннем помнікаў гісторыі павінны займацца, як прадстаўнікі кіраўніцтва краіны, так і грамадзянская супольнасць:

– Не буду гаварыць пра адказнасць, буду гаварыць пра недасведчанасць. Пра недасведчанасць людзей, якія займаюцца культурай у Беларусі. Сінагогі – не толькі габрэйская культура, гэта культура ўсёй краіны. 

Барыс Брук адзначыў, што ў аналагічным стане знаходзяцца таксама сінагогі ў такіх гарадах як Кобрын і Высокае. На яго думку, іх рэстаўрацыя і захаванне носяць сістэмны характар.

Беларускае Радыё Рацыя