100 гадоў таму пачалася Першая сусветная вайна



Сто гадоў таму Аўстра-Венгрыя рыхтавала абвяшчэнне вайны Сербіі. Гэта паклала пачатак Першай сусветнай вайне, якая ў выніку ахапіла 38 дзяржаваў, ды прывяла да гібелі мільёнаў людзей. Штуршком да такога развіцця падзей стала забойства аўстрыйскага эрц-герцагара Франца Фердынанда 28-га чэрвеня 1914 года.

Як адзначае прафесар Яўген Мірановіч з Беластоцкага ўніверсітэта, Першая сусветная вайна поўнасцю змяніла Еўропу:

– Узніклі некалькі дзяржаваў. Змяніліся рашуча межы ў Еўропе. Некаторыя вялікія краіны, як Каралеўства Венгрыі, напрыклад, згубіла больш за палову сваёй тэрыторыі. Турцыя згубіла 70% сваёй тэрыторыі. Аўстрыя таксама згубіла 70% сваёй тэрыторыі. Нямеччына найменш згубіла. Але яна была пад такім міжнародным кантролем, што праз першыя гады перастала існаваць як палітычны суб’ект на мапе Еўропы.

Тым не менш Першая сусветная вайна, якая працягвалася да 1918 года, не вырашала ўсе праблемы, якія існавалі ў Еўропе, найперш таму, што дзве вялікія імперыі – Францыя і Англія – не маглі дамовіцца паміж сабой. А пазней стала ўставаць на ногі і новая Германія. – дадае Яўген Мірановіч.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя