На памежжы адноўлены пункт пропуску “Грабава”



На ўкраінска-беларуска-польскім памежжы аднавілі пункт пропуску “Грабава”. Гэта ўжо чацьверты памежны пункт, адноўлены ў межах праграмы добрасуседства “Польшча-Беларусь-Україна”.

Польшча Украіна

Кантрольна-прапускны пункт “Грабава” знаходзіцца на сутыку ўкраінскай, беларускай і польскай межаў, на рацэ Заходні Буг. Збудаваны ён пераважна за кошт Еўраўвязам – з 5 міліёнаў 800 тысяч грыўняў 95 % выдаткавалі еўрапейскія структуры. Украінскія памежнікі атрымалі найсучаснае абсталяванне: квадрацыклы, пазашляхавікі, прыборы начнога бачання, сістэма сігналізацыі і цеплавізары. Ці не галоўная задача памежнікаў КПП “Грабава” – барацьба з кантрабандай, прытым незаконны транзіт беларускіх цыгарэт праз Украіну ў Еўразвяз тут відавочна прыярытэтны.

Акрамя “Грабава”, на заходнем кардоне Ўкраіны плануецца адкрыць яшчэ дзевяць такіх кантрольна-прапускных пунктаў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя