Менскае „Дынама” перамагло „чырвоных быкоў”



У раўндзе плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы менскае „Дынама” прымала ў Берасці аўстрыяцкі „Рэд бул” з Зальцбургу і перамагло 2:0.

Першы тайм прайшоў з перавагай гасцей, якія захапілі тэрыторыю і дзеілі з пазіцыі сілы. І гэта нягледзячы на шэраг траўмваных лідараў, якія не змаглі выйсці ў гэты дзень на газон. Балазе, абарона бела-блакітных выглядала ў цэлым трывала, а Аляксандар Гутар трымаў спакой у браме

Аднак пасля перапынку поспеху дасягнулі дынамаўцы – на 57-й хвіліне голам вызначыўся Глеб Рассадкін. Ён скарыстаўся навесам выйшага на замену Ненада Адамавіча і галавой дакладна даслаў мяч у сетку. Далей дынамаўцы гулялі пераважна на контратаках і павялічылі сваю перавагу. Прыкра толькі, што спярша той жа Рассадкін не рэалізаваў у канцоўцы выхад сам на сам з галкіперам. Але ажно на 93-й хвіліне Ненад Адамавіч удала дабіў мяч пасля таго, як той трапіў у штангу, калі біў Ігар Варанкоў  – 2:0.

Матч у адказ пройдзе праз тыдзень у Зальцбургу.

Беларускае Радыё Рацыя