Небяспечная праца журналіста. Пятро Андрусечка пра Данбас
Працягваем лекцыі праекта “Месца для прэсы”. Небяспечная праца журналіста на Данбасе. Другая частка – пра ўкраінска-расейскі канфлікт ад журналіста Пятра Андрусечкі. Таксама ў праграме пачуем, як прайшло карпаратыўнае свята Беларускай асацыяцыі журналістаў. Хто абразіў журналіста? Ці выстветліць гэта міліцыя? Такое пытанне таксама гучыць у праграме. Гарадзенскі журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Мялешка вымушаны звярнуцца са скаргай ў міліцыю на паклёп супраць яго на адным з сайтаў.