Вядомы і невядомы Ян Чачот



Літаратару і філамату надаецца нязначнае месца ў вывучэнні – мяркуюць даследчыкі беларускай літаратуры. 23-га жніўна – сто шэсцьдзясят восьмая гадавіна яго смерці.

suscynski_Cacot

Кажа літаратуразнаўца Ала Петрушкевіч:

– Ведаем пра тое, якім высокім і трагічным было яго каханне. Ён усё жыццё быў адзінокім. Ён усё жыццё кахаў адну незвычайна прыгожую дзяўчыну – Зосю Малеўскую – дачку рэктара Віленскага ўніверсітэта. Мы мала ведаем Чачота. Два вершы на беларускай мове. Фальклорныя запісы, але ніхто не займаўся яго Зосінымі песнямі. Вось гэта б даць нашай моладзі школьнай.  

Ушанаваны Ян Чачот у Карэлічах, там усталяваны бюст. Магіла Яна Чачота – ў вёсцы Ротніца пад Друскенікамі.

Беларускае Радыё Рацыя