ДНР плануе рэгулярныя аўтобусныя маршруты ў Беларусь



Кіраўніцтва непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі плануе арганізаваць рэгулярныя аўтобусныя маршруты з Данецка ў Беларусь. Пра гэта афіцыйна паведамілі ў міністэрстве транспарта самаагалошанай рэспублікі.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Са словаў кіраўніка транспартнага ведамства непрызнанай рэспублікі, пакуль з Данецка арганізаваныя рэгулярныя аўтобусныя рэйсы толькі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі: у Растоўскую вобласць,  ў Краснадарскі край і ў Маскву. Але ў бліжэйшы час нібыта плануюцца рэгулярныя рэйсы на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі і нават у Беларусь.

У той жа час міністр самаагалошанай ДНР прызнаў, што ў сувязі з вайсковымі дзеямі шмат якія прыватныя перавозчыкі Данецка пазбаўляюцца транспартных сродкаў.  Што маецца на ўвазе пад гэтым пазбаўленнем – гвалтоўная канфіскацыя транспарту ці што іншае, міністр ДНР не ўдакладніў.

Ці пагодзіцца афіцыйны Менск супрацоўнічаць з транспартным ведамствам самаагалошанай Данецкай рэспублікі, пакуль невядома.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота unian.net