Бельшчына ўзгадае І Сусветную вайну



Набліжаюцца Ваяводскія ўгодкі сотай гадавіны бежанства, а таксама ваенных дзеянняў, якія праходзілі ў 1915 годзе ў ваколіцах Бельска-Падляшскага. У межах імпрэзы запланаваныя, між іншым, гістарычныя інсцэніроўкі ды адкрыццё інфармацыйных дошкаў, прымеркаваных да ўзгаданых падзей.

Fyjonyk

Час правядзення падзеі невыпадковы, кажа суарганізатар Дарафей Фіёнік з Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах:

– Жнівень 1915 года быў якраз тым часам, калі вырашаліся лёсы нашай зямлі. Настала дэмаграфічная катастрофа. 80% людзей, якія раней тут жылі, сталі не гаспадарамі сваёй зямлі, а падарожнікамі. Вядома, бежанства было небеспадстаўным, яно ўзнікла з-за вялікіх ваенных дзеянняў на нямецка-расейскім фронце.  

Ваяводскія ўгодкі сотай гадавіны І Сусветнай вайны пачнуцца а 9-й гадзіне са Святой Літургіі ў прыходскай царкве сьв. Яна Тэаолога ў Аўгуставе і ўскладаннем кветкаў на ваенных могілках, затым мерапрыемства перанясецца ў Студзіводы.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца таксама Маршалак Падляшскага ваяводства, бургамістр Бельска-Падляшскага, а таксама войт гміны Бельск-Падляшскі.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя