Захаванне Пінскага некропаля
Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музею Беларусі разлічваюць за тры сезоны давесці да канца працу па захаванні старажытных могілак Пінска. Працы магчыма весці толькі ўлетку і на наступныя гады патрэбныя большыя фінансавыя сродкі.
Навуковы супрацоўнік музею Андрэй Калаур паведаміў, што ўжо сёлета выйдуць з друку дэталёвыя артыкулы па Пінскім некропалі, але поўная інфармацыйная прадукцыя з’явіцца па завяршэнні прац:
– Манументальная праца можа выйсці толькі пасля таго, як будуць даследаваныя могілкі цалкам. Мяркую, што за тры сезоны мы зможам гэта зрабіць.
На Пінскіх старажытных могілках захаваліся пахаванні ўдзельнікаў вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў, ахвяр восені 1939 года, ідэолагаў руху незалежнасці Літвы і Беларусі пачатку ХХ-стагоддзя, дзеячаў Польшчы.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота media-polesye.by