Успамін пра экскурсіі Зянона Пазняка па Менску
У сярэдзіне 80-ых гадоў Зянон Пазняк вадзіў экскурсіі па гістрычным Менску – лепшыя экскурсіі, на якіх мне даводзілася быць.
Ніхто пасля экскурсій Зянона Пазняка не заставаўся ранейшым, нешта змянялася – і навокал і ўнутры чалавека. Змяняўся погляд на горад, на гісторыю, на сваё месца і ролю ў горадзе.
Самым драматычным быў момант, калі заходзілі ў двор на вуліцы Інтэрнацыянальнай, дзе быў забіты Лявон Баразна. Беларускі мастак і дзеяч Лявон Баразна быў забіты 15-га жніўня 1972 года напярэдадні публічнай акцыі пратэсту супраць разбурэння Нямігі.
Двор, дзе быў забіты Лявон Баразна.
Пасля экскурсія рухалася да дому, дзе была майстэрня мастака.
Дом, дзе была майстэрня мастака Лявона Баразны (перабудаваны).
І яшчэ ў двары на вуліцы Інтэрнацыянальнай людзі нечакана для сябе экскурсанты бачылі апсіду – алтарную частку Кафедральнага касцёла, якая не была заўважная з вуліцы. Тут паўставаў іншы Менск – не савецкі. Гэта вельмі ўражвала, бо касцёл тады быў без вежаў, і з вуліцы вельмі мала нагадваў касцёл – там месціўся Дом фізкультурніка, былі спартовыя залы.
Кафедральны касцёл
Цяпер двары на вуліцы Інтэрнацыянальнай змяніліся. [Not a valid template]
Шмат машын. Не паўсюль пройдзеш. На браме з’явілся краты. Некаторыя праходы паміж дварамі забудаваныя альбо перакрытыя.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя