Творчая вечарына Віктара Сямашкі



DSC_4380-1Беларускі паэт, музыка і наш калега-радыёжурналіст Віктар Сямашка сёння ладзіць у сталічнай кнігарні “Галіяфы” сваю творчую вечарыну. Хоць у кнігарні і забаранілі нядаўна гандлёвую дзейнасць, але імпрэзы і сустрэчы з пісьменнікамі тут па-ранейшаму адбываюцца.  Кажа дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў:

Віктар Сямашка – гэта наш аўтар. Мы выдалі яго кнігу «Габітацыя». Гэта будзе аўтарская імпрэза. Думаю, будзем выдаваць новыя кніжкі. Віктар – самабытны паэт, будзе сам рабіць і музычную частку, і чытаць вершы. Увогуле, наколькі я ведаю, ён неардынарны чалавек: не ўжывае алкаголю, не курыць, не карыстаецца мабільным тэлефонам. Гэта вельмі своеасаблівая асоба для паэта.

На рахунку Віктара – выступы ў розных краінах Еўропы і вялікая колькасць сольных альбомаў. Паміж іншым, нядаўна з’явіўся «Џnianacku» – дыск з яго выступу ў ДК «La мора», у якім узяла ўдзел значная колькасць запрошаных музыкаў. Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.org