Марцін Шульц: Вызваленне палітвязняў – запознены крок



шульцПрэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц вітае навіну пра вызваленне беларускіх палітвязняў. Тым не менш, ён выказаў меркаванне, што дадзенага кроку не дастаткова для перагляду дачыненняў з Беларуссю.

«Вітаю навіну пра тое, што Лукашэнка вызваліў 6 палітвязняў, у тым ліку былога кандыдата ў прэзідэнты Статкевіча,» – напісаў Шульц у сваім мікраблогу Twitter. На яго думку, «гэта запознены крок», бо вызваленыя ў суботу, 22-га жніўня, людзі «не павінны былі знаходзіцца ў турме наогул».

«Прэзідэнцкія выбары стануць ключавымі для перагляду дачыненняў», – заявіў Марцін Шульц.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота regnum.ru