Вызваленне палітвязняў – гэта гандаль



Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч пракаментаваў вызваленне палітзняволеных напярэдадні выбараў. Ён мяркуе, што спрацаваў моцны ціск грамадзянскай супольнасці Беларусі і міжнародных праваабарончых і палітычных структур. Па-другое, цяпер, перад прэзідэнцкімі выбарамі, Аляксандр Лукашэнка стане рукапаціскальным у дэмакратычных колах Еўропы – лічыць Дашкевіч.

Але калі мы прааналізуем вызваленні палітвязняў розных гадоў, то заўважым, што пасля вызвалення ранейшых сядзельцаў набіраюць новую партыю ахвяраў. Маўляў, „вы не спадзявайцеся, што ўсё скончылася,” – падкрэслівае былы палітычны зняволены.

Гэта гандаль: адных закладнікаў вызвалілі, а другіх пасадзяць –  кажа Зміцер Дашкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belaruspartisan.org