Эканамічны форум „Паўночны вектар Гарадзеншчыны”



У Астраўцы адбыўся эканамічны форум “Паўночны вектар Гарадзеншчыны”. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі дзелавых колаў і дыпламаты з Польшчы, Літвы, Латвіі, Расеі і Кітая, якія супольна спрабавалі знайсці новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва. Адначасова з эканамічным форумам у Астраўцы адбылася рэгіянальная выстава, на якой, па словах арганізатараў, была шырока прадстаўлена прадукцыя больш чым шасцідзесяці прадпрыемстваў, у тым ліку і з замежным капіталам: – Узнікла шмат сумесных прадпрыемстваў, якія працуюць у нас у Беларусі, напрыклад, па вытворчасці мэблі, будаўнічых матэрыялаў, літоўскія і польскія. Яны шукаюць пакупнікоў сваёй прадукцыі, рэкламуюць яе, паказваюць свае дасягненні.

Эканамічны форум “Паўночны вектар Гарадзеншчыны” штогод па чарзе праводзіцца ў Смаргоні, Ашмянах і Астраўцы – трох паўночных раённых цэнтрах Гарадзенскай вобласці. У межах форума падпісваюцца пагадненні аб культурна – эканамічных стасунках паміж гарадамі Прынёмання і Заходняй Еўропы, а таксама вядуцца перамовы аб ажыццяўленні супольных праектаў у межах фінансавай дапамогі Еўразвяза. Беларускае Радыё Рацыя Фота tutgrodno.com