Сустрэча з берасцейскім актывам у рамках кааліцыі “Талака”
Сустрэча з актывам у рамках кааліцыі “Талака” прайшла ў Берасці. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскага сектару. У рамках мерапрыемства адбылося абмеркаванне дасягненняў кааліцыі за паўгода і была запланаваная дзейнасць да прэзідэнцкай кампаніі, – пра гэта распавёў адзін з арганізатараў сустрэчы, прастаўнік “Талакі” Уладзімір Вуек:
– Пасля абмеркавання нашай дзейнасці ў межах кааліцыі “Талака”, мы разглядзелі ўсе плюсы і мінусы нашых супольных кампаній. На тое, што мы звярталі ўвагу, папрацавалі над памылкамі, таксама мы адзначылі тыя моманты, дзе ў нас быў відавочны поспех працы нашай кааліцыі. Пасля абмеркавання мы прынялі рашэнне прадоўжыць нашую сумесную дзейнасць у рамках кааліцыі, прыцягваць на наш бок новых людзей, прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, інтэграваць іх у палітычныя працэсы.
Сярод пытанняў, якімі плануюць заняцца прадстаўнікі кааліцыі “Талака” на Берасцейшчыне ў бліжэйшы перыяд, – карупцыя ў рэгіёне, павышэнне коштаў на прадукты і паслугі, у тым ліку нізкі ўзровень жыцця насельніцтва, а таксама правядзенне справядлівых выбараў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя