АГП аналізуе памылкі выбарчай кампаніі



У сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды заканчэння збору подпісаў, а таксама далейшых дзеянняў у час  прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. каля тысячы валанцёраў АГП не ўдалося набраць патрэбных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Анатоля Лябедзькі 100 тысяч подпісаў. Упершыню была агучана колькасць выбаршчыкаў па краіне, што падпісаліся за яго – крыху больш за 52 тысячы чалавек, каля паловы з якіх у Менску.

^C7F6029EB7A7059EEA7616811A389F08BACAC90B8538516CA6^pimgpsh_fullsize_distr

У прэсавай канферэнцыі разам з Анатолем Лябедзькам бралі ўдзел кіраўнікі АГП і адначасова каардынатары ягонага перадвыбарчага штаба  – Васіль Палякоў, Антаніна Кавалёва, а таксама Віктар Карніенка:

– У параўнанні з папярэднімі кампаніямі не спрацавала кампанія “ад дзвярэй да дзвярэй” – лета, гарачыня, людзі жывуць на лецішчы, іншым разам не адчыняюць дзверы.  Не спрацаваў і метад, на які мы спадзяваліся, збор подпісаў на прахадных прадпрыемстваў, Вельмі добры вынік дала праца з віртуальнымі прадпрымальнікамі.

АГП і надалей збіраецца браць актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ад яе вылучана 187 чалавек. Лідары партыі лічаць, што іх рэгістрацыя ці адмова ў ёй – лакмусавая папера, ці будзе прадоўжаны курс на фальсіфікацыю выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя