Помнік Уладзіміру Пуціну ў Запарожжы
У Запарожжы адкрылі помнік Уладзіміру Пуціну, які можа стаць адной з адметнасцяў горада.
Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Запарожскі помнік – гэта паўметровая скульптура казачнай інфернальнай істоты, з тварам, як у расейскага прэзідэнта і з закатаваным снегіром у руках.
Яшчэ летась расейскае ТВ паведамляла, што запарожскіх школьнікаў нібыта “прымушаюць ратаваць ад голада сініц і забіваць снегіроў, бо сініца з жоўта-блакітнай расфарбоўкай сімвалізуе Украіну, а снегір з чырвонымі грудзямі – СССР і яго правапераемніцу Расейскую Федэрацыю”.
Стваральнікі скульптуры патлумачылі, што гэта, маўляў, Пуцін смуткуе з замардаванага запарожскімі школьнікамі расейскага снегіра, які ўвасабляе сабой “русский мир».
Пакуль помнік стаіць насупраць запарожскай гарадской адміністрацыі, але па хуткім часе яго перанясуць на бульвар Шаўчэнкі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: hromadske.tv