Як у Маскве ўспрынялі вызваленне палітвязняў у Беларусі?
“Рэакцыя на вызваленне палітзняволеных у Крамлі пазітыўная”, – кажа палітолаг Андрэй Суздальцаў.
Андрэй Суздальцаў: Тыя, хто займаюцца “беларускай тэмай”, разумеюць, што ў Беларусі палітвязні выступаюць прадметам гандлю. Наколькі мне вядома, у часы, калі за кратамі знаходзіўся экс-кандыдата у прэзідэнты Аляксандр Казулін, расейскае кіраўніцтва на ўзроўні гутарак з беларускім патрабавала яго вызвалення, бо гэта біла і па іміджу Расеі. З нагоды Статкевіча Масква маўчала, ніякая публічная кампанія з гэтай нагоды не праводзілася. Але, тым не менш…
РР: На некаторых расейскіх сайтах даводзілася чытаць, што, вызваліўшы палітвязняў, беларускае кіраўніцтва пайшло на Захад.
Андрэй Суздальцаў: Гэта вузкапалітычнае меркаванне. Вызваленне палітвязняў для беларускай улады – пытанне тактыкі. Стратэгічна Беларусь ад Расеі адыйсці не можа. Маскве наадварот прасцей, калі Беларусь будзе нармалізаваць стасункі з Захадам. Раней жа, калі беларускае кіраўніцтва прасіла ў Крамля дапамогу фінансамі і рэсурсамі, то спасылалася пры гэтым на заходнія санкцыі, ціск з боку Захаду. А санкцыі, маўляў, увялі таму, што беларускае ўлада вельмі любіць Расею. Гэта быў агульнавядомы тэзіс. А зараз, калі беларуска-еўрапейскія стасункі палепшацца, тэзіс адпадаес. Таму для Крамля гэта пазітыўны момант – менш праблем.
РР: Але ж могуць з’явіцца новыя палітвязні. Ваша меркаванне?
Андрэй Суздальцаў: Могуць, безумоўна. Але сам факт наяўнасці палітвязняў у Саюзнай дзяржаве – гэта проста жудасна.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя