Творчая сустрэча з Вальжынай Цярэшчанкай у Берасці



Заспявалі песні на словы беларускіх літаратараў у творчай майстэрні ў Берасці. Тут у грамадска-культурным цэнтры ’’Грунтоўня’’ прайшла сустрэча з гомельскай спявачкай Вальжынай Цярэшчанкай. У час мерапрыемства таксама былі падведзеныя вынікі конкурсу да 105-годдзя Ларысы Геніюш.

Выканаўца задаволеная тым, што выпала магчымасць для сустрэчы з берасцейскімі слухачамі: 

– Вельмі вялікая справа робіцца берасцейскай моладдзю. Яны вядуць беларускі рэй у сваім горадзе, вядуць грунтоўна, – нездарма  гэтае культуралагічнае аб’яднанне называецца “Грунтоўня”. Я вельмі рада, што ёсць месца беларускаму слову, беларускай песні, беларускай думцы. Ёсць месца людзям з вялікай унутранай свабодай, якія валодаюць беларускай мовай.

„Для мяне заўсёды вельмі важным было слова, слова паэтычнае, а паэт мысліць метафарамі, і я спадзяюсь, што тыя мелодыі, якія я заспявала, трапілі ў дзясятку лепшых аўтараў, – дадала Вальжына Цярэшчанка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com/gruntounia