Рыхтуюцца сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Расеі, Казахстана і, магчыма, Украіны



Сустрэчы з удзелам прэзідэнтаў мытнай „тройкі” і, магчыма, Украіны плануюцца ў бліжэйшы час, паведаміў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы лідараў кампартый Расеі і Украіны Генадзя Зюганава і Пятра Сіманенка.

Яны прыбылі ў Менск для абмеркавання сітуацыі ва Украіне і сумесных дзеянняў па прадухіленні забароны кампартыі Украіны. Перамовы пачаліся раніцай у менскім гатэлі „Еўропа” з удзелам першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Ігара Карпенкі.

„Хто б калі мог падумаць, што сярод трох дзяржаў, славянскіх, самых блізкіх і родных народаў, можа ўзнікнуць такая каша на поўдні нашай, не пабаюся гэтага слова, Айчыны”, – сказаў Лукашэнка. „Зразумела імкненне амерыканцаў, еўрапейцаў. Нам трэба асцерагацца, нас будуць усцягваць у гэтую бойню”, – падкрэсліў ён.

Звяртаючыся да Зюганаву і Сіманенка, Лукашэнка адзначыў, што для яго вельмі важна пачуць альтэрнатыўны пункт гледжання як з Масквы, так і з Кіева з нагоды развіцця сітуацыі.

[youtube id=”_EBe8dNoZfk”]