Беларусь працягвае купляць зброю ў Расеі



1349407112_sa_11_2Беларусь купляе ў Расеі зенітныя комплексы. Адпаведны кантракт з «Расабаронэкспартам» падпісаны на міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне МАКС-2015.

Плануецца, што 5 зенітна-ракетных комплексаў «Тор-М2К» будуць пастаўленыя ў 2016 годзе.  Па словах спецыялістаў, такая зброя прызначаная ў першую чаргу для забеспячэння супрацьпаветранай абароны мотастралковых і танкавых брыгад непасрэдна на полі бою. Адзначым, што Расея застаецца асноўным пастаўшчыком узбраення для беларускай арміі і пры тым адзінай рэальнай пагрозай незалежнасці Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.info