У Беларусі здымаюць абмежаванні на продаж алкаголю
У Менску і Гомелі знятыя абмежаванні па часе продажу алкаголю. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні гандлю і паслуг мэрыі. Нагадаем, што з 15 чэрвеня існавала забарона на гандаль алкагольнай прадукцыяй у перыяд з 22.00 да 9-ай раніцы.
У сталічнай мэрыі патлумачылі, што рашэнне пра зняцце абмежаванняў было прынятае пасля адпаведнае нарады, якую правёў кіраўнік дзяржавы.
Кіраўнік Беларусі тады заявіў, што прыватныя структуры занялі прыкладна 35% алкагольнага рынку, выцясняючы дзяржструктуры.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота govorim.by