Беларусь і Польшча ствараюць транспамежныя папуляцыі зуброў



“Беларусь займае першае месца па колькасці зубраў сярод краін, дзе жывуць гэтыя рэліктавыя жывёлы ва ўмовах волі”, – паведаміла кіраўніца ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Мінчанка:

– Пачынаючы з 10 зубраў з сярэдзіны мінулага стагоддзя, мы прыйшлі да лічбы больш за 1200. Цяпер спрабуем з польскімі калегамі падрыхтаваць праект, які дазволіць стварыць транспамежныя папуляцыі зуброў, пашырыць арэал.

Наталля Мінчанка алзначыла, што раней па прапанове беларускага боку падобная праграма распрацоўвалася разам з Расеяй, але праца па стварэнні арэала еўрапейскага зубра ў межах Саюзнай дзяржавай была Расеяй скасаваная.

„Таму мы хутка пераключыліся на польск бок. Ёсць разуменне, ёсць падтрымка з боку палякаў, ёсць падтрымка Савета Еўропы па гэтым пытанні”, – скзала Наталля Мінчанка.

Беларускае Радыё Рацыя