У Беластоку пакажуць спектакль “Бежанцы”



 

Гэты спектакль пакажуць толькі два разы – 29 і 30 жніўня. У Беластоцкім драматычным тэатры рыхтуецца прэм’ера “Bieżeńcy. Exodus”. Дзея спектакля адбываецца ў цягніку, які едзе па маршруце Саколы-Лапы.

0x0

Гэта не рэканструкцыя падзеяў 1915 году, калі жыхары Падляшша былі вымушаныя падацца ў бежанства у глыб царскай Расеі, а мастацкае пераасэнсаванне тэмы – кажа дырэктарка тэатра і рэжысёрка спектакля Агнешка Карыткоўская-Мазур:

– Самай складанай была каардынацыя ўсіх складнікаў  гэтага спектаклю. Таксама трэба ўлічваць, што па тэме бежанства вельмі мала інфармацыі.

Праект ажыццёўлены са сродкаў Міністэрства культуры Польшчы і Управы Падляшскага ваяводства, і каштаваў каля 200 тысяч злотых. Ён створаны ў рамках адзначэння ста-годдзя драматычных падзей бежанства.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wrotapodlasia.pl