Юрый Рубцоў: Павінен быць байкот выбараў



Былы палітвязень Юры Рубцоў правёў  прэс-канферэнцыю ў сядзібе незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

^55631B48E389FD7DBEB6E0781596BAB594429E09D0F2F94028^pimgpsh_fullsize_distr

Яна была прысвечана ягонаму бачанню стратэгіі дзеянняў апазіцыі ў час прэзідэнцкай кампаніі і ў новых умовах пасля выхаду палітвязняў.

^38A44E9434950CB08B47FCCC3654E58818DF5C531A21AAB5FD^pimgpsh_fullsize_distr

Кажа Юрый Рубцоў:

– Ніколі мірны народ не зможа звергнуць уладу, якую абараняюць узброеныя сілы і міліцыя. Нават калі зараз кінуць кліч, каб людзі выйшлі на тую ж плошчу з віламі, то супраць вілаў будуць выстаўлены танкі, кулямёты. Не адна палітычная сіла не мае права прымаць удзел у спектаклі – выбары. Як змагацца? Як змяніць гэтую ўладу? Гэта перамовы, так перамовы з гэтай уладай, але каб прымусіць гэту ўлады весці перамовы, павінен быць байкот выбараў.

Юры Рубцоў кажа, што два гады будзе знаходзіцца на прафілактычным уліку, цяпер ён пад пільным наглядам ды атрымлівае ананімныя пагрозы, але з’яджаць з краіны не збіраецца.

Беларускае Радыё Рацыя