“Дай дарогу” запрашае на канцэрт у Львоў
Культавы берасцейскі панк-рок гурт “Дай Дарогу” часова пакіне Беларусь і выправіцца ў Львоў.
Пасля выступу на фестывалі “Woodstok” у Свіржскім замку музыкі зайгралі на “SuperSession” у родным горадзе і зараз зноў едуць ва Украіну. Гэтым летам берасцейцы не выключалі магчымасці канцэртаў за мяжой і толькі рады задаволіць слухачоў, – зазначыў лідар каманды Юрый Стыльскі:
– Маем у планах пакінуць, хоць ненадоўга, нашу мяжу. Мы ж брацкія народы. Нам у любым выпадку прыемна прыехаць, развеяцца. Гэта ж не ехаць, невядома куды. Таму нам будзе прыемна там зайграць.
Ілля з гурту “Дай Дарогу”:
– Музыка – гэта такое мастацтва, якое зразумелае ўсім і без словаў. Вось такая ў нас сувязь са слухачамі.
Львоўскі канцэрт “Дай Дарогу” пройдзе 4 верасня ў клубе “Undergound”. Разам з берасцейцамі заспяваюць музыкі з калектыва “Абу-Касимові Капці”. Кошт квіткоў складае 80 – 100 грыўняў.
Беларускае Радыё Рацыя