Вяртанне на Радзіму



У Берасці ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» адкрылася выстава пад назовам «Сцялецкі. Ад Брэст-Літоўска да Парыжа», на якой прадстаўлены працы мастака «парыжскай школы» Змітра Сцялецкага.

stelletsky_bojare

Творы ўпершыню выстаўляюцца на радзіме мастака, дзякуючы таму, што некалькі гадоў таму іх выкупілі беларускія бізнесоўцы. Пра выставу расказвае загадчыца музея Ірына Тарыма:

– Дзіпціх баярына і баярыні. Праца выканана ў стылістыцы 17 ст. і для яе характэрныя асноўныя рысы творчасці Сцялецкага, яго мастацкага почырка – падкрэслены абвостраны мастацкі прыём, вытанчаная стылізацыя.

Падвойны партрэт «Баяры’’ напісан алеем на палатне. Мяркуецца, што партрэт быў створаны ў першай траціне мінулага стагоддзя. На творчасць Змітра Сцялецкага паўплывала праваслаўе і народная творчасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belgazprombank.by