Шчасце і шанец менскага „Дынама”
Футбольнаму менскаму „Дынама” другі дзень запар выпадае ўдача. Позна ўвечары напярэдадні бела-блакітныя ў пасляматчавай латарэі 11-мятровых выцягнулі шчаслівы білет. А сёння ў швайцарскім Ньёне прайшло лёсаванне групавога турніру Лігі Еўропы.
У выніку яго дынамаўцы трапілі ў групу „Е”, дзе згуляюць з гішпанскім „Вільярэалам”, чэшскай „Вікторыяй” з гораду Пльзень і венскім „Рапідам” з Аўстрыі. Можна смела сцвярджаць, што менскаму клубу пашанцавала, паколькі іншыя групы маюць больш моцныя склады ўдзельнікаў.
Першыя матчы пройдуць 17 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя