Аліна Талай – бронзавая прызёрка чэмпіянату свету!
У Пекіне на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы беларуска Аліна Талай выйграла бронзавы медаль. Аршанская спартоўка выдатна пачала фінальны забег на стомятроўцы з бар’ерамі і толькі на фінішы яе дагналі іншыя прэтэндэнткі на ўзнагароды. Але ў выніку Талай паказала лепшы час у сваёй кар’еры 12, 66 секунды (адпаведна нацыянальны рэкорд) і заваявала трэцяе месца на п’едэстале.
Беларускае Радыё Рацыя