Алег Трусаў запрашае на гістарычную школу



На сядзібе Таварыства беларускай мовы адбудуцца чарговыя заняткі  ў гістарычнай школе „Гісторыя ў падзеях і малюнках на вакацыях” з Алегам Трусавым.

Працягваецца гістарычны цыкл – Беларусь у 16-м стагоддзях.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў заахвочвае прыходзіць на свае заняткі ўсіх жадаючых і запэўнівае, што будзе цікава:

– Глядзім Белсатаўскія фільмы гістарычныя. Даты, падзеі, асобы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя ведаць нашу гісторыю. Ніякіх абмежаванняў няма. Пенсіянеры, дзеці, студэнты –  поўная зала заўжды бывае. 

Гістарычныя заняткі Алега Трусава пройдуць 31 жніўня і пачнуцца ў 18 гадзін. Уваход вольны.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце